ISW: Украіна пачала новы этап крымскай аперацыі
1- 10.07.2026, 10:24
- 2,640
ЗСУ сканцэнтравалі ўдары на расійскіх судах.
Украіна перайшла да новага этапу ізаляцыі акупаванага Крыму. Сілы абароны Украіны сканцэнтравалі ўдары на расійскіх судах, якія дастаўляюць на паўвостраў паліва марскім шляхам.
Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе амерыканскага інстытута вывучэння вайны (ISW).
Паводле ацэнкі аналітыкаў ЗША, змена тактыкі звязаная з тым, што пастаянныя ўкраінскія ўдары па наземнай лагістыцы прымусілі краіну-агрэсара актыўней выкарыстоўваць марскія маршруты для забеспячэння Крыму гаручым.
У ISW звяртаюць асаблівую ўвагу на атаку ў ноч з 8 на 9 ліпеня. Паводле даных камандуючага Сіламі беспілотных сістэм Роберта Броўдзі, украінскія дроны паразілі 14 расійскіх суднаў у Азоўскім моры, уключаючы 12 бензавозаў, буксір і сухагруз.
Па яго словах, за апошнія чатыры дні былі паражаныя 35 расійскіх суднаў розных тыпаў.
У ISW лічаць, што ўкраінскія ўдары па марскіх маршрутах і далей будуць ускладняць забеспячэнне акупаванага Крыму, а праблемы акупантаў з лагістыкай і забеспячэннем паўвострава будуць толькі паглыбляцца.