Беларусам нагадалі пра абсурдны закон пра «20 сантыметраў»
9- 10.07.2026, 10:33
- 4,840
Пагражаюць штрафы.
Беларусам могуць выпісаць штрафы за высокую траву на прыдамавых і лецішных ўчастках. Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.
У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадалі, што ў Беларусі ўстаноўленыя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый: вышыня травы не павінна перавышаць 20 сантыметраў.
Як патлумачылі ў ведамстве, такія нормы звязаныя з пытаннямі санітарнай бяспекі, папярэджаннем пажараў і падтрыманнем дагледжанага выгляду тэрыторый. Акрамя таго, зараслыя ўчасткі могуць стаць спрыяльным асяроддзем для распаўсюджвання кляшчоў.
«За нескошаную траву прадугледжаная адказнасць», — паведаміла кансультант упраўлення Мінпрыроды Юлія Саковіч.
За парушэнне патрабаванняў уладальнікам участкаў можа пагражаць штраф да 25 базавых велічынь. У ліпені 2026 года гэта складае да 1125 беларускіх рублёў.
Заўважым, гэты закон выклікаў у беларусаў незадаволенасць. Людзі дзівяцца яго абсурднасці і запісваюць відэа ў сеціве.