У Літве сужэнская пара захоўвала ў падполлі гаспадарчай пабудовы беларускія цыгарэты на 76 тысяч еўра
4- 8.06.2026, 20:31
- 2,118
Фотафакт.
У Літве ў сужэнскай пары 49 і 53 гадоў у падполлі гаспадарчай пабудовы іх сядзібы знайшлі кантрабандныя беларускія цыгарэты. Пра гэта паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Усяго на тэрыторыі сядзібы было знойдзена і вылучана 13 750 пачак цыгарэт розных марак з беларускімі акцызнымі маркамі і без іх. Кошт такой партыі з улікам усіх падаткаў складае 75 763 еўра. Сужэнцы былі затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, але пасля допытаў іх адпусцілі — ім забаронена пакідаць краіну.
Па факце незаконнага захоўвання підакцызных тавараў распачата дасудовае расследаванне. За такое злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі да васьмі гадоў.
