У Віцебску падмыла глебу каля жылога дома
- 8.06.2026, 11:27
- 1,484
Пасля моцных дажджоў.
У Віцебску падмыла глебу каля жылога дома на вуліцы Шрадэра пасля моцных дажджоў, паведамляе прэс-служба МНС.
Паведамленне пра здарэнне паступіла выратавальнікам у панядзелак, 8 чэрвеня.
Для ўстанаўлення прычын таго, што адбылося, і прыняцця ўсіх неабходных мер па забеспячэнні бяспекі людзей арганізавана праца спецыяльнай камісіі па надзвычайных сітуацыях.
Пацярпелых няма.