Дроны атакавалі Санкт-Пецярбург і Кранштадт: гараць порт і завод
22- 6.06.2026, 8:08
- 20,702
Таксама пацярпеў склад боепрыпасаў.
Пад раніцу 6 чэрвеня баявыя беспілотнікі дабраліся да Ленінградскай вобласці Расіі. У сетцы паведамляюць пра трапленне ў раёне марскога порта і па складзе боепрыпасаў расіян, піша «Фокус».
У Кранштадце пасля серыі выбухаў падняўся дым у марскім порце. Пра гэта паведамілі OSINT-каналы.
Аналітыкі ўдакладняюць, што пад ударам мог апынуцца марскі порт Кранштадт. Таксама пад ударам мог апынуцца Кранштацкі марскі завод, які займаецца рамонтам і сэрвісным абслугоўваннем ваенных і грамадзянскіх суднаў, а таксама рамонтам газатурбінных установак, дызельных рухавікоў, комплекснай металаапрацоўкай і таму падобным. У раёне гэтага прадпрыемства мясцовыя фіксуюць дым.
Хоць на момант публікацыі не было афіцыйных пацвярджанняў атакі, у сетцы актыўна распаўсюджваюцца кадры раннішніх удараў беспілотнікаў.



Акрамя таго, у Лебяж’і Ленінградскай вобласці беспілотнікі пад раніцу маглі паразіць склад БК, паведамляюць аналітыкі. Там таксама фіксуецца задымленне.
«Лебяж’е, Ленінградская вобласць, траплянне па складзе з БК 15-га арсенала ВМФ Расіі», — пішуць аглядальнікі.
У горадзе Ламаносаў, што прыкладна ў 40 кіламетрах ад Санкт-Пецярбурга, відавочцы таксама паведамляюць пра задымленне. Даныя пра тое, што можа гарэць, не ўдакладняюцца.