26 чэрвеня 2026, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прынялі важнае рашэнне для тых, хто хоча адкрыць у банку ўклад альбо ўзяць крэдыт

1
У Беларусі прынялі важнае рашэнне для тых, хто хоча адкрыць у банку ўклад альбо ўзяць крэдыт

Падрабязнасці.

Нацбанк Беларусі устанавіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР) на ліпень. Гэтыя паказчыкі вызначаюць максімальныя працэнтныя стаўкі па банкаўскіх укладах і крэдытах.

Для новых безадзыўных укладаў насельніцтва ў рублях тэрмінам ад года да трох гадоў у ліпені максімальная стаўка складзе 13,32% гадавых (цяпер — 13,55%), а па ўкладах на тэрмін звыш трох гадоў — 14,81% (цяпер — 14,91%).

Па новых інвестыцыйных крэдытах для кампаній і арганізацый (за выключэннем пільгавых) гэты паказчык на ліпень устаноўлены на ўзроўні 11,08% гадавых (цяпер — 11,22%). Па іншых крэдытах для кампаній стаўка застанецца 12,26%.

Нацбанк вырашыў не зніжаць разліковыя паказчыкі стандартнай рызыкі на наступны месяц. Для новых крэдытаў насельніцтва (акрамя пільгавых) РВСР устаноўлены на ўзроўні 17,96% гадавых. Апошні раз гэты паказчык зніжалі ў чэрвені.

Яшчэ адзін паказчык, на які фінустановы арыентуюцца пры вызначэнні працэнтных ставак па пазыках, — стаўка рэфінансавання. З 1 чэрвеня яе знізілі з 9,75% да 9,25% гадавых.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках