«У Беларусі — самыя прыгожыя і стыльныя дзяўчаты»
2- 19.06.2026, 16:27
- 1,854
У сеціве заступіліся за беларусак.
Расеец умудрыўся ў адным допісе абразіць не толькі Беларусь, але і яе жыхарак. Няправільную назву нашай краіны аўтар кароткага допісу ў Threads ужыў чатыры разы — у кожным сказе.
«Два гады таму я прыехаў у «Белоруссию» на ПМЖ, — піша _hasmarnocar_. — Люблю гуляць па Мінску, і большасць маладых жанчын ходзіць «на стылі», як з секанд-хэнду, аж глядзець балюча. Калі знаёмішся з прыстойна апранутай жанчынай, дык, як правіла, яна не з «Белоруссии». Жыхаркі «Белоруссии», у вас са стылем ці з грашыма праблемы?»
Беларусы адказалі на абразлівы допіс. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— У нас з мазгамі ўсё ў парадку. Менавіта таму мясцовыя вас і пасылаюць лесам.
— Едзь у Расію, там усе стыльныя.
— Скажы чатыры разы «Белоруссия», каб мы канчаткова зразумелі, што ты долб…б
— За два гады так і не вывучыў назву краіны, якая такога «кадра» прыюціла.
— Памятаеш, як казаў Жырыноўскі? Чамадан, вакзал, ...
— Яны не здольныя вучыцца. Нацыя дэгенератаў.
— Скажыце, расіяне, вы з нараджэння такія ці ў вас проста ўзровень выхавання дасягнуў дна? Запомніце раз і назаўсёды: калі ты г…, дык і ў «Gucci», і ў «Prada», і на яхце ты будзеш г...
— А што вы забыліся ў Беларусі? Гэта відавочна не ваша краіна! Беларусь — краіна для разумных.
— Усё ў парадку. Чалавек распавядае пра «Белоруссию». Вось там як усё дрэнна, а ў маёй краіне — Беларусі — самыя прыгожыя, стыльныя, добрыя, разумныя, працавітыя дзяўчаты і жанчыны, мне вельмі пашанцавала жыць сярод вас.
— Сустракаюць па вопратцы, праводзяць па розуме! Дык вось, пра цябе ўжо можна сказаць: едзь туды, адкуль прыехаў. Там табе лепш. А хто ў што апранаецца — табе павінна быць усё роўна.
— Так, сапраўды, у нас няма жанчын з «Белоруссии». Навошта вы прыехалі на ПМЖ, калі нават назву краіны не вывучылі?
— Чытаючы ваша меркаванне пра нас, беларусачак, з такім безграматным знаёміцца не стала б і я.
— Як вы ўжо дасталі! Чаго ты сюды-то прыпёрлася? Генетычныя хамы.