У Беларусі адрэагавалі на надзвычайную спёку
- 26.06.2026, 15:22
- 1,956
Такое надвор'е пратрымаецца некалькі дзён.
Найвышэйшы чырвоны ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі па рэспубліцы на бліжэйшыя дні. Як адзначае (Белгідрамет https://www.belgidromet.by/ru), спёка пратрымаецца некалькі дзён.
У суботу, 27 чэрвеня, на захадзе рэспублікі будзе +30...34°С, месцамі па Брэсцкай вобласці +35°С.
Удзень 28 чэрвеня на большай частцы рэспублікі максімальная тэмпература паветра складзе +30…34°С, месцамі, а на захадзе ў многіх раёнах дасягне +35…38°С.
У Мінску чакаецца +31…33°С.
У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі прагназуюць +35…39°С, месцамі +30…34°С. У Мінску +33…35°С.
Чырвоны ўзровень — гэта найвышэйшы ўзровень пагрозы, які абвяшчаецца пры вельмі неспрыяльных пагодных умовах. Ён азначае, што чакаюцца экстрэмальныя з’явы, у прыватнасці, анамальная спёка, якая ўяўляе рэальную пагрозу для жыцця і здароўя людзей.