Яшчэ адно бірюзовае возера з’явілася ў Беларусі
- 19.06.2026, 15:56
- 1,886
Колер вады дзівосны.
Лакацыя, якую ўжо неафіцыйна ахрысцілі чарговымі «Беларускімі Мальдывамі», утварылася на Палессі. Telegram-канал РУПП «Граніт» апублікаваў відэа працэсу стварэння вадаёма.
Новае возера з’явілася ў ходзе здабычы скрышнага пяску, які прадпрыемства штодня пастаўляе (больш за 5 тон) для будаўніцтва моста цераз Прыпяць паміж Столінскім і Лунінецкім раёнамі. На месцы распрацоўкі, дзе працуе крокавы экскаватар, сфармаваўся вадаём глыбінёй 8 метраў. Незвычайны бірюзовы адценак вадзе надалі кааліновыя пароды. Падкрэсліваецца, што лакацыя мае выключна прамысловы, а не турыстычны характар.
