19 чэрвеня 2026, Пятніца, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся «жывыя» фатаграфіі новых 200-рублёвых банкнот

1
З'явіліся «жывыя» фатаграфіі новых 200-рублёвых банкнот

Чым яны адрозніваюцца ад папярэдніх.

У канцы мая Нацбанк паведамляў, што ў зварот увядуць новыя 200-рублёвыя банкноты. Трошкі пазней банк паказаў і актуальныя выявы. Як адзначалі ў прэс-службе Нацбанка, дызайн новай купюры канцэптуальна падобны да цяперашняй, аднак ёсць некаторыя змены. Іх на новых «жыўых» фота разгледзела выданне Blizko.by.

З'явіліся «жывыя» фатаграфіі новых банкнот, іх выклалі ў адным з тэлеграм-чатаў калекцыянераў.

На новых дзвюхсотках факсіміле подпісу былога старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча заменена на факсіміле подпісу цяперашняга — Рамана Галоўчанкі. А год узору банкноты 2009 заменены на 2026. Акрамя гэтага, пазначана назва адлюстраванага на банкноце архітэктурнага збудавання — «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава».

Да шматтанальнага вадзянога знака дадалі дадатковую — філігрань, якая ўяўляе сабой вельмі светлую выяву наміналу 200. Ахоўная нітка была замененая на больш шырокую (4 мм) з наяўнасцю на ёй выразных візуальных ахоўных эфектаў, выкарыстана ўмацаванне краю паперы Iron Frame ўздоўж доўгага боку, а таксама павышана зносаўстойлівасць дзякуючы двухбаковаму лакаванню.

Ліцавы бок банкнот на фота пазначаны надпісам «Узор», а адваротны — Specimen. Таксама на ліцавым баку можна разгледзець надпісы Specimen 004 і Specimen 005, што, верагодна, указвае на парадкавы нумар выпушчаных банкнот-ўзораў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках