Самы вядомы зубр Беларусі атрымае імя
8- 19.06.2026, 16:41
- 1,136
А таксама будзе выпускаць пар кожную гадзіну.
Стала вядома, што будзе адбывацца на трасе М-1 пад Баранавічамі, дзе гіганцкая скульптура зубра пачала выпускаць пар. Падрабязнасці расказаў тэлеграм-канал «#1 рэгіён» Брэсцкага аблвыканкама.
Амаль праз месяц тэставання функцыі ўлады паведамілі пра паўнавартасны запуск спецэфекту. Цяпер пар з ноздраў зубра-гіганта на М-1 будзе выходзіць кожную гадзіну. Каб не прапусціць эфектны момант, пачаў працаваць афіцыйны сайт галоўнай славутасці Брэстчыны — zubr1region.by з працуючым таймерам, які ў рэальным часе адлічвае хвіліны да наступнага «выдыху» гіганта.
— У бліжэйшы час волату плануюць выбраць імя, — анансавалі ўлады яшчэ адну змену.