19 чэрвеня 2026, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Магілёвам выявілі незвычайную дарогу

Пад Магілёвам выявілі незвычайную дарогу

Два кіламетры цэглы ў лесе.

Больш за два кіламетры дарогі з цэглы і жалезабетону выявілі ў лясах Магілёўскага раёна. Шкоду ад такога ўладкавання ацанілі больш за 200 тысяч рублёў, паведаміў Камітэт дзяржкантролю.

Дзяржкантроль разам з прыродааховай выявілі, што фірма падсыпала будаўнічым боем і ўтрамбавала лясную дарогу пад Магілёвам. Ёю работнікі перавозілі пясок, які здабываўся ў пясчаным кар’еры поймы Дняпра. Хоць транспартаванне пяску прадугледжвалася па рацэ.

І гэты выпадак аказаўся не адзіным.

Там жа знайшлі яшчэ адзін факт утрамбоўкі лясной дарогі бітаю цэглай. Па ёй прадпрыемства цеплаэнергетыкі (вінавец забруджвання) вывозіла нарыхтаваную драўніну.

«Агульная сума шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, склала каля 215 тыс. рублёў. Разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адказнасці», — паведамілі ў КДК.

Згодна з Лясным кодэксам, у Беларусі забараняецца забруджванне лясоў сцёкавымі водамі, хімічнымі і іншымі рэчывамі, размяшчэнне адходаў, пабочных прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці і харчовай прамысловасці. Таксама забараняецца гаспадарчая і іншая дзейнасць, якая наносіць шкоду лясам або пры ажыццяўленні якой узнікае небяспека нанясення шкоды лясам у будучыні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках