Серэна і Вінус Уільямс згуляюць разам у пары на Ўімблдоне
3- 16.06.2026, 19:14
Амерыканскія тэнісісткі атрымалі wild card на гэты турнір «Вялікага шлема».
Былыя першыя ракеткі свету, амерыканскія тэнісісткі Серэна і Вінус Уільямс, атрымалі wild card (спецыяльнае запрашэнне) для ўдзелу на Ўімблдоне ў парным разрадзе. Пра гэта паведамляецца на сайце трэцяга ў сезоне турніру «Вялікага шлема».
44-гадовая Серэна Уільямс, уладальніца 23 тытулаў на турнірах «Вялікага шлема» ў адзіночным разрадзе, на мінулым тыдні аднавіла кар’еру пасля чатырохгадовай паўзы, згуляўшы ў парным разрадзе ў Лондане.
45-гадовая Вінус Уільямс, сяміразовая пераможца турніраў «Вялікага шлема», кар’еру не завяршала, але ў апошнія гады рэдка выходзіць на корт.
Пры гэтым пакуль ні Серэны, ні Вінус няма ў заяўцы ў адзіночным разрадзе Уімблдона. У той жа час арганізатары пакінулі адно месца wild card пустым і вызначаць яго ўладальніцу пазней.
У парным разрадзе сёстры Уільямс таксама былі першымі ракеткамі свету, на рахунку абедзвюх па 14 турніраў «Вялікага шлема» і тры залатыя алімпійскія медалі.
Сярод іншых wild card у асноўную сетку ў адзіночным разрадзе атрымала галоўная сенсацыя нядаўняга «Ралана Гароса» — полька Майя Хваліньская, якая ў Парыжы дайшла да фіналу і прайграла расіянцы Мірры Андрэевай. Інакш на Уімблдоне ёй давялося б гуляць у кваліфікацыі.
Уімблдон пройдзе з 29 чэрвеня па 12 ліпеня.