Пуціна гадамі трымаюць у інфармацыйным бункеры
4- 16.06.2026, 15:18
- 1,976
Былы рэдактар праграмы «Вести» распавёў, як кіраўніка Крамля ізалююць ад рэальнасці.
У Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (ВГТРК) рыхтавалі асобныя выпускі навін для расійскага лідара Уладзіміра Пуціна пад кодавай назвай «Галоўны глядач». Пра гэта медыя «Эхо» распавёў былы шэф-рэдактар праграмы «Вести» на «Россия-1» Дзмітрый Скорабутаў.
«Справа была так. Скажам, а 20-й гадзіне ў эфір выйшаў звычайны выпуск «Вести», пасля чаго заставалася выпускная брыгада. У нас былі, адпаведна, указанні, якія навіны пакінуць у гэтым выпуску, якія дадаць, дзе што прыўпрыгожыць, дзе што прыбраць, каб потым паказаць Пуціну ідэальную карцінку цудоўнай сучаснай Расіі. Вось ён такі добры прэзідэнт, і глядзіце, у тэлевізары пра вас як добра кажуць. Значыць, праўда, тое, што вы робіце, — гэта ўсё правільна. І вось такім чынам запісвалі», – сказаў ён.
Потым, паводле слоў Скорабутава, праз дэпартамент прэс-службы Пуціну гэтыя выпускі паказвалі. Ён распавёў, што рэдагаваць навіны для прэзідэнта РФ пачалі з 2011 года пасля акцый пратэсту на Балотнай плошчы.
«Іх (акружэнне Пуціна, – рэд.) усіх уразіла Балотная, і яго спрабавалі ізаляваць ад рэальных падзей і інфармацыйнага асяроддзя, не кажучы ўжо пра прамы кантакт з вонкавым светам», – заявіў ён.
Акрамя таго, ён падкрэсліў, што лідар Крамля зараз мала што ведае пра рэальныя падзеі і вельмі мала — пра тое, што адбываецца на вайне.
«Вайну яму пачалі цэнзураваць пасля таго, як крэсер «Масква» патапілі. Пуціна трымалі ў няведанні больш за тыдзень, што ў яго больш няма крэсера «Масква», што ў яго засталася толькі «другая армія свету», – распавёў Скорабутаў.»