16 чэрвеня 2026, aўторак, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне зразумелі, што Пуцін прайграе

2
Расіяне зразумелі, што Пуцін прайграе

Зяленскі назваў лік расіян, якія хочуць спыніць вайну.

Больш за палову грамадзян Расіі хочуць, каб вайна супраць Украіны завяршылася. Яны бачаць, што РФ не перамагае на полі бою.

Як перадае «РБК-Украіна», пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у анлайн-выступленні на саміце Reuters Next.

Па словах Зяленскага, на саміце G7 у Францыі ён абмеркаваў з іншымі лідарамі сітуацыю на фронце і магчымыя перамовы з расіянамі. Таксама ўзнімаліся пытанні ракетных удараў, дальнабойнай зброі, сітуацыі з расійскімі стратамі і эканомікай.

«Добрая навіна перш за ўсё ў тым, што так, Пуцін (расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін — рэд.) павінен спыніць гэтую вайну. І ў гэтым пытанні ў мяне ёсць адзінгалосная падтрымка ўсіх лідараў і прэзідэнтаў ЕС. Мы былі адзіныя ў меркаванні, што Расія не перамагае, губляе шмат людзей і павінна як мага хутчэй заключыць пагадненне. Ініцыятыва не ў яе руках», — дадаў ён.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што многія людзі вакол Пуціна падштурхоўваюць яго да новай маштабнай мабілізацыі, незалежна ад таго, якімі будуць страты і колькі людзей загінуць. У Крамлі пра гэта не думаюць.

«Але ёсць вялікі працэнт расіян, якія гэта разумеюць. Цяпер яны пачынаюць разумець, што не выйграюць гэтую вайну, і менавіта таму яе трэба спыніць. Так, я не ўпэўнены, што гэта сапраўды гуманная прычына, таму што калі ў цябе вялікія страты, то вайну трэба спыняць... Больш за 60% расійскага грамадства хочуць спыніць гэтую вайну. Менавіта таму нам трэба больш ціску на Пуціна», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках