Дроны ЗСУ атакавалі нафтабазу ў станіцы Палтаўскай
3- 16.06.2026, 7:50
- 2,686
Налёт БПЛА на Краснадарскі край РФ.
У ноч на аўторак, 16 мая, у станіцы Палтаўскай Краснадарскага краю ў выніку атакі беспілотнікаў ўспыхнуў пажар на тэрыторыі нафтабазы.
Пра гэта ў Telegram паведаміў Аператыўны штаб Краснадарскага краю.
Паводле інфармацыі расіян, пажар нібыта ўспыхнуў у выніку «падзення абломкаў БПЛА».
«Загінулых і пацярпелых няма. Да тушэння пажару прыцягнулі 32 чалавекі і 7 адзінак тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленні.

.jpg)
Як адзначае Telegram-канал Supernova+, нафтабаза ў станіцы Палтаўскай служыць прамежкавым звяном паміж нафтаперапрацоўчымі заводамі кампаніі «Лукойл» і сеткамі АЗС.

.jpg)