16 чэрвеня 2026, aўторак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Білецкі: Тэмпы прасоўвання расіян цяпер фактычна самыя нізкія з 2022 года

Білецкі: Тэмпы прасоўвання расіян цяпер фактычна самыя нізкія з 2022 года
Андрэй Білецкі

Украінскі брыгадны генерал назваў тры галоўныя прыкметы пералому.

Камандзір 3-га армійскага корпуса, брыгадны генерал Андрэй Білецкі заявіў, што дзякуючы поспехам Сіл абароны Украіны расіяне знізілі тэмпы прасоўвання на фронце. Так, за чатыры месяцы вайскоўцы арміі РФ прасунуліся значна менш, чым у сярэднім за адзін месяц 2025 года.

Пра гэта Білецкі сказаў падчас зносін са СМІ разам з міністрам абароны Латвіі Райвісам Мелнісам пасля цэрэмоніі перадачы ваеннай тэхнікі 3-му армійскаму корпусу, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Цяпер хуткасць прасоўвання расіян за чатыры месяцы ніжэйшая, чым за адзін месяц у сярэднім у 2025 годзе. І фактычна самая нізкая з 2022 года. Чым гэта ўжо не пералом? Як мінімум, гэта патовая сітуацыя. Працэнт страт расіян павялічыўся. Гэта другое. Трэцяе: у расіян скарацілася колькасць набору кантрактнікаў. То бок страты растуць, дасягненняў — нуль, а наступальны патэнцыял у выглядзе пяхоты змяншаецца. Я лічу, што гэта тры галоўныя прыкметы пералому», — адзначыў генерал, адказваючы на пытанне пра прыкметы «пераломнага моманту» на фронце, якія ён ужо бачыць.

Таксама Білецкі адзначыў важнасць украінскіх удараў у глыб РФ, паколькі цяпер «расіяне адчуваюць цану вайны, і відавочна, што гэтая цана для іх будзе расці».

Адказваючы на пытанне пра магчымасць завяршэння баявых дзеянняў у лістападзе, ён сказаў, што ягоная задача — «зрабіць так, каб пазіцыі Украіны на любых перамовах былі лепшыя, чым сёння».

«Гэта не мая справа, як для вайскоўца, верыць ці не верыць. Мая справа — зрабіць так, каб кожны наступны дзень нашы пазіцыі на любых перамовах былі лепшыя, чым сёння. Будзе — ну добра, мы мусім на 100% выканаць сваю працу. Не будзе гэтага перамір'я — мы зноў мусім на 100% зрабіць сваю працу і рабіць гэта пасля лістапада, каб мір настаў як мага хутчэй. Я думаю, што пакуль расіяне па-сапраўднаму не атрымаюць па зубах, мір настане пасля таго, як расіяне атрымаюць сваё сур'ёзнае паражэнне», — лічыць Білецкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках