Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску праваліўся пад зямлю
3- 12.06.2026, 19:33
- 3,386
Кур'ёзны выпадак здарыўся каля гандлёвага цэнтра Palazzo.
Мінчанін Мікалай заўважыў дзіўна прыпаркаваны аўтамабіль недалёка ад гандлёвага цэнтра Palazzo. Фота незвычайнага здарэння аўтар выклаў у Threads.

Аўтамабіль Volkswagen каршэрынгавага сэрвісу Anytime быў прыпаркаваны насупраць будынка па адрасе вуліца Ціміразева, 65. Машына літаральна завязла ў дарожным пакрыцці пярэднімі коламі, у выніку чаго яе задняя частка паднялася над зямлёй.

У каментарыях карыстальнікі жартавалі і выказвалі здагадкі:
— «Гэта новае пакаранне за няправільную паркоўку.»
— «Там стаяць нельга, імгненная карма.»
— «Аўтамабіль у тэкстурах захрас, трэба перазагрузіць.»
