Удар па Чангарскім мосце: з’явіліся спадарожнікавыя здымкі
- 10.06.2026, 14:14
- 2,866
фота — wikipedia.org
Наступствы паражэння бачныя з космасу.
Расійскія акупанты разгарнулі пантонную пераправу побач з пашкоджаным Чангарскім мостам.
Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі Planet Labs, якія апынуліся ў распараджэнні журналістаў праекта «Схемы».
На спадарожнікавых здымках можна заўважыць наступствы ўдару па Чангарскім мосце, які злучае часова акупаваны Крым з мацярыковай часткай Украіны. У прыватнасці, на выявах бачныя цёмныя сляды паражэння ў цэнтральнай частцы моста пасля атакі беспілотнікаў у ноч на 7 чэрвеня.

Акупацыйная «адміністрацыя» Херсонскай вобласці пацвердзіла, што з-за атакі рух па мосце давялося перакрыць. Гэта адзін з ключавых маршрутаў забеспячэння расійскай групоўкі войскаў на поўдні Украіны.
Журналісты адзначылі, што расіяне, верагодна, загадзя рыхтаваліся да ўкраінскіх удараў па Чангарскім мосце. Паводле іх слоў, упершыню пантонная пераправа з’явілася каля гэтага моста яшчэ ў чэрвені 2023 года, а пасля акупанты яе схавалі.
Удар па Чангарскім мосце: з’явіліся спадарожнікавыя здымкі


Упершыню пантонная пераправа з’явілася каля гэтага моста яшчэ ў чэрвені 2023 года / фота — Planet Labs
У 475-м асобным штурмавым палку Сухапутных войскаў ЗСУ CODE 9.2 паведамілі журналістам, што ўдар па мосце быў нанесены сумесна з пілотамі 1-га асобнага штурмавога палка імя Дзмітрыя Кацюбайлы з дапамогай сродкаў кампаніі Fire Point і дрона «Бегемот».
Паўторны ўдар па Чангарскім мосце
Нагадаем, што ў ноч на 9 чэрвеня быў нанесены яшчэ адзін удар па Чангарскім мосце. Гаўляйтар Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда заявіў, што рух па мосце зноў перакрыты.
Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка паведаміў, што Чангарскі мост знішчаны, а расійскія ўлады спрабуюць замоўчваць сітуацыю ў часова акупаваным Крыме.
Камандзір 1-га асобнага штурмавога палка імя Дзмітрыя Кацюбайлы Дзмітрый Філатаў «Перун» адзначыў, што пасля паўторнага ўдару па Чангарскім мосце Расія страціла яшчэ адзін важны лагістычны маршрут паміж акупаваным Крымам і Херсонскай вобласцю.