10 чэрвеня 2026, Серада, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі таксі і маршрутак канфіскавалі ўлады ў гэтым годзе

Колькі таксі і маршрутак канфіскавалі ўлады ў гэтым годзе

Лік ідзе на дзясяткі.

За пяць месяцаў паводле прадстаўлення Транспартнай інспекцыі Мінтранса Беларусі было канфіскавана 79 транспартных сродкаў.

61 з іх склалі аўтамабілі-таксі, 16 — аўтобусы катэгорыі M2 і 2 — аўтобусы катэгорыі M3, такія даныя прывёў у інтэрв'ю БЕЛТА намеснік начальніка Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Дзмітрый Кулікоўскі.

Канфіскацыі паводле заканадаўства могуць падлягаць транспартныя сродкі ўладальнікаў, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі або калі яна забароненая.

Што да самых распаўсюджаных парушэнняў таксістаў і маршрутчыкаў, дык гэта неадпаведнасць знешняга афармлення транспартнага сродку нормам (246 парушэнняў за 5 месяцаў 2026 года) і адсутнасць у кіроўцы пры сабе неабходных дакументаў (118).

Аўтамабіляў з няспраўнасцямі, пры якіх эксплуатацыя забароненая, выяўлена ў студзені — красавіку 2026-га — 55. На чацвёртым месцы па распаўсюджанасці ў год увядзення рэестра была неадпаведнасць кіроўцы ўстаноўленым патрабаванням. Сёлета такіх парушэнняў не выяўлена.

Раней, як пісаў сайт Charter97.org, у Беларусі змянілі правілы для таксі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках