У ЕС для беларусаў зрабілі паслабленне па шэнгенскіх візах
- 1.06.2026, 17:02
- 1,058
Частка адмоваў у візах для грамадзян Беларусі прыкметна знізілася.
Паводле даных Еўракамісіі, колькасць адмоваў па пададзеных беларусамі заяўках на шэнгенскія візы ў 2025 годзе прыкметна скарацілася.
Як піша Myfin са спасылкай на статдадзеныя Еўрасаюза, калі ў 2024 годзе было адхілена 3,5% заявак, то ў 2025-м гэты паказчык скараціўся да 2,3%.
Праўда, летась нашы грамадзяне падалі амаль на 7 тыс. (-4,2%) менш заяў, чым годам раней. З паказчыкам 157 тыс. Беларусь заняла 18-е месца.
Найбольшую колькасць заяў на атрыманне шэнгенскай візы ў 2025 годзе падалі грамадзяне Кітая — 1,8 млн зваротаў. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Турцыя (1,26 млн), Індыя (1,15 млн), Расія (679,4 тыс.) і Марока (619,8 тыс.).
Агульная колькасць зваротаў склала 11,93 млн, а частка адмоваў застаецца нязменнай ужо на працягу двух гадоў — 14,8%.