11 траўня 2026, панядзелак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна папярэджвае Лукашэнку?

9
Украіна папярэджвае Лукашэнку?

Палітолаг распавёў, што стаіць за апошнімі заявамі Кіева.

Спікер ДПСУ Андрэй Дземчэнка заявіў, што на тэрыторыі Беларусі ля мяжы з паўднёвай суседкай назіраецца «пэўная актыўнасць» — «у тым ліку гэта датычыць стварэння лагістычных напрамкаў, палігонаў, далейшай, магчыма, актыўнасці, супрацоўніцтва з Расіяй».

Як варта ацэньваць гэту заяву, «Філін» пацікавіўся ў украінскага палітолага Яўгена Магды.

— Думаю, з боку Украіны мы маем справу з элементамі інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння на рэжым Лукашэнкі, — лічыць Магда. — Патлумачу, што маю на ўвазе. Справа ў тым, што будаўніцтва палігонаў на суверэннай тэрыторыі Беларусі, а Гомельшчына, безумоўна, суверэнная тэрыторыя Беларусі, — цалкам нармальная і, я б сказаў, законная справа.

Але гэта толькі з аднаго боку. Калі ўлічваць, што Лукашэнка ганарыцца сваім статусам саюзніка Крамля і са-агрэсара, то Украіна проста абавязана рэагаваць на ўсё, што робіць са-агрэсар.

Тым больш у непасрэднай блізкасці ад украінскай мяжы. У гэтым плане, мне падаецца, не можа быць ніякіх сумневаў.

Украіна проста дэманструе, што яна даволі ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і ў выпадку неабходнасці Кіеў, безумоўна, скарыстае даныя сваёй выведкі — каб не дапусціць паўтору падзей лютага 2022 года.

Лукашэнка можа на гэтую тэму шмат сыходзіць пенай з рота, казаць пра сваю міралюбнасць і іншае, але ва Украіне вельмі добра ведаюць цану ягонай міралюбнасці, цану яго слову, цану яго здольнасці дзейнічаць так, каб быць добрым суседам.

Ва Украіне ведаюць і тое, што ў Беларусі няма крытычнай колькасці ахвотных ваяваць. І гэта добра. Перш за ўсё добра для беларусаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках