Ціханоўская сустрэлася з Фіцо
4- 4.05.2026, 22:27
- 1,770
Сустрэча з прарасійскім прэм'ер-міністрам Славакіі адбылася ў Ерэване.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцо падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване 4 мая. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай.
Падчас размовы Ціханоўская і Фіцо «абмеркавалі важнасць сумеснай еўрапейскай падтрымкі для Беларусі і для Украіны, а таксама магчымасці далейшага супрацоўніцтва паміж Славакіяй і дэмакратычнымі сіламі».
Роберт Фіцо лічыцца саюзнікам Расіі ў Еўропе. Чакаецца, што ён прыляціць у Маскву 9 мая.