31 траўня 2026, Нядзеля, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ці задаволеная я вынікам? Хутчэй за ўсё, так»

1
«Ці задаволеная я вынікам? Хутчэй за ўсё, так»

Беларуска амаль два гады чакала ў чарзе на падачу на нямецкі шэнген.

Карыстальніца TikTok Дар’я разам з мужам амаль два гады чакалі ў чарзе на падачу на нямецкі шэнген. Вясной ім прыйшоў ліст з указаннем даты, калі яны павінны падаць усе неабходныя дакументы, а нядаўна жанчына забрала пашпарты ў пасольстве Германіі. Пра тое, на колькі ім далі візы, Дар’я расказала ў сваім акаўнце, піша «Зеркало».

Паводле слоў Дар’і, у чаргу на нямецкі шэнген яны з мужам сталі ў канцы чэрвеня 2024-га.

— Ліст з датай падачы мне прыйшоў 2 сакавіка 2026 года, то бок ад моманту запісу да моманту прыходу ліста з датай падачы мінуў год і дзевяць месяцаў, — адзначыла жанчына і эмацыйна дадала: — Ні халеры сабе, на секундочку.

На падачу сужэнцаў запрасілі 28 красавіка, а 27 мая жанчына ўжо трымала ў руках пашпарты з візамі.

— Дык вось, у мужа візавай гісторыі няма ніякай увогуле. І ніколі не было. У мяне Іспанія першая (гаворка пра іспанскі шэнген. — Заўв. рэд.), якую я паспяхова «адкатала», — апісвае сітуацыю Дар’я. — Абодвум нам паставілі аднолькавую візу: на тры месяцы «мультык».

Гэта значыць, што сям’я можа на працягу гэтага часу шматразова ўязджаць у Шэнгенскую зону.

Дар’я — турыстычны агент. У папярэднім відэа яна расказала, што ў снежні 2025-га афармляла іспанскі шэнген, каб з’ездзіць у рэкламны тур. Візу ёй далі на месяц з двухразовым уездам. Да таго, па словах жанчыны, у Еўропу яна ездзіла ў 2013-м або 2014 годзе.

— Ці задаволеная я вынікам? Хутчэй за ўсё, так, задаволеная, — прызналася аўтарка роліка.

Станоўчыя эмоцыі яна патлумачыла двума прычынамі. Па-першае, «цяпер немцы даюць так-сабе». Па-другое, яны падаваліся з мужам, а ў яго да гэтага не было «ніякай візавай гісторыі». З гэтай прычыны, перажывала Дар’я, ім маглі даць дазвол толькі на аднаразовы ўезд.

— Хаця «аднакраткі» даюць нават тым, у каго ёсць хоць нейкая візавая гісторыя. Таму тут я рыхтавалася да «аднакраткі», — прызналася яна. — Вельмі моцна хацела, вядома ж, хаця б на паўгода, але нават трыма месяцамі я насамрэч рада.

У каментарыях да роліка іншыя карыстальнікі пачалі дзяліцца сваім досведам атрымання нямецкага шэнгену.

«У мяне была вялікая візавая гісторыя. Быў «мультык» у Германію на тры месяцы, у Польшчу на тры гады і іншыя. Сёлета Германія дала на месяц «мультык»;

«Вы шчасліўчык. Запісвалася ў чэрвені 2024-га. Яшчэ нават даты не далі на падачу. Іду ў трэці год чакання»;

«Я таксама запісвалася ў чэрвені 2024-га, сёння забрала пашпарты з гадавой турыстычнай візай»;

«А я запісвалася ў ліпені 2024-га. Ліст прыйшоў у ліпені 2025-га з датай на 2 снежня 2025-га. Далі «мультык» усяго на 30 дзён. Я і не ведала, што яны бываюць такія кароткія».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках