30 траўня 2026, Субота, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў

Украіна ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў

Хто трапіў пад абмежаванні.

Украіна ўвяла санкцыі супраць Беларускай нафтавай кампаніі і беларуска-кітайскага абароннага прадпрыемства «Волат-Санцзян». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Украіны.

Уладзімір Зяленскі падпісаў два ўказы, якіямі ўвёў у дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны адносна сінхранізацыі санкцый з рашэннямі Еўрапейскага саюза.

Абмежаванні закранулі 16 грамадзян Расіі і 31 кампанію з Расіі, Беларусі, ААЭ, краін Цэнтральнай Азіі і акупаваных тэрыторый. У спіс увайшлі кіраўнікі стратэгічных прадпрыемстваў, прадстаўнікі арміі РФ, кампаніі ВПК, вытворцы кампанентаў для дронаў і фірмы, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі. Таксама меры ўжытыя ў дачыненні да асоб і кампаній, звязаных з іранскімі ракетнымі і дронавымі праграмамі.

— Мы працягваем сінхранізаваць санкцыйныя рэжымы з ЕС і партнёрамі. Чакаем далейшага ўзмацнення ціску на Расію і ўсіх, хто дапамагае ёй падтрымліваць агрэсію. Ужо завяршаем сумесную працу над праектамі наступных санкцыйных рашэнняў ЕС і партнёрскіх дзяржаў, у тым ліку 21-га пакета санкцый, — адзначыў саветнік — упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк.

Нагадаем, у красавіку абодва прадпрыемствы трапілі ў 20-ы пакет еўрапейскіх санкцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках