30 траўня 2026, Субота, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гроднам разбіраюць чыгуначную ветку

6
Пад Гроднам разбіраюць чыгуначную ветку

Калісьці яна вяла ў Друскінінкай.

На ўчастку, што вядзе ад Парэчча да спыненчага пункта «Настаўнік» на мяжы з Літвой, паступова здымаюць рэйкі і шпалы. Фатаграфіямі разабранага чыгуначнага шляху падзяліліся чытачы Newgrodno.by.

Калісьці гэтая ветка вяла ў Друскінінкай. Але на пачатку двухтысячных міжнародны рух спыніўся, неўзабаве на літоўскім баку каляі і ўвогуле разабралі.

А вось з Гродна прыгарадны дызель-цягнік да спыненчага пункта «Настаўнік» курсіраваў яшчэ дваццаць гадоў. Але ў 2021 годзе цягнікі скасавалі.

З таго часу руху па чыгуначнай ветцы не было. Цяпер дэмантаваныя і каляі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках