26 траўня 2026, aўторак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомую італьянскую мадэль 70-х адрадзілі ў зусім іншым фармаце

Вядомую італьянскую мадэль 70-х адрадзілі ў зусім іншым фармаце

Аўтамабіль будзе даступны ў гібрыдных і электрычных версіях.

Кросовер Lancia Gamma — другі прадстаўнік новага сямейства мадэляў, закліканага перазапусціць італьянскі брэнд. Першыя падрабязнасці аўто раскрылі на сайце канцэрна Stellantis.

Калі арыгінальная Lancia Gamma 1976 года выпускалася ў кузавах купэ і седан-фастбэк, то цяпер гэта арыгінальны купэ-кросовер з аркападобным дахам, высокай лініяй вокнаў і схаванымі ў стойках ручкамі задніх дзвярэй. Пярэдняя частка вытрыманая ў новым фірмовым стылі, які дэбютаваў на Lancia Ypsilon.

Новая Lancia Gamma пабудаваная на платформе STLA Medium, то бок з’яўляецца «родзічкай» Peugeot 3008. Кросовер дасягае 4,67 м у даўжыню, 1,89 м у шырыню і 1,66 м у вышыню. Кампановка салона знаёмая па Lancia Ypsilon — з двума экранамі на пярэдняй панэлі і арыгінальнай паўкруглай палічкай.

Кросовер Lancia Gamma выйдзе на рынак з восені і будзе даступны ў 1,2-літровай гібрыднай версіі на 145 к. с. і трох электрычных варыянтах:

- адзін матор, пярэдні прывад, 230 сіл, батарэя на 73 кВт·г, запас ходу 540 км;

- адзін матор, пярэдні прывад, 245 сіл, батарэя на 97 кВт·г, запас ходу 740 км;

- два маторы, поўны прывад, 375 сіл, батарэя на 97 кВт·г, запас ходу 675 км.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках