ЦПД: Кітай дыстанцуецца ад РФ
1- 26.05.2026, 14:06
- 3,328
МЗС неспадзявана пракаментаваў пазіцыю Пекіна наконт планаў Масквы.
Краіна-агрэсар Расія пагражае Украіне сістэмнымі ўдарамі па аб'ектах у Кіеве. Але, выглядае, гэтую ідэю Крамля не падтрымлівае магутны партнёр Масквы — Пекін.
Паводле звестак «Укрінформу», прэс-сакратар МЗС Кітая Мао Нін заявіла, што пазіцыя Кітая ў пытанні «ўкраінскага крызісу» паслядоўная і выразная, таму Пекін заклікае да дыялогу і перамоў для ўрэгулявання вайны.
Таксама яна заклікала «ўсе бакі ўстрымлівацца ад узмацнення баявых дзеянняў».
Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры СНБО Андрэй Каваленка пракаментаваў гэтае выказванне прадстаўніцы Кітая. Паводле яго слоў, Пекін такім чынам дыстанцуецца ад расійскіх пагроз нанесці ўдар па Кіеву і ад агрэсіўнай рыторыкі Масквы, якая якраз пачалася пасля візіту Пуціна.
«Расія цяпер імкнецца шляхам тэрору прымусіць Украіну пайсці на саступкі на перамовах, але гэта наіўна, гэтага не будзе, хоць Пуцін, падобна, у гэта верыць. Расія павінна неадкладна спыніць вайну, і тады гэта дазволіць РФ пазбегнуць тых наступстваў, пра якія пакуль Пуцін не распавядае расіянам», — дадаў ён.