Расійскага мітрапаліта затрымалі ў Чэхіі з «рэчывам белага колеру»
8- 25.05.2026, 12:19
- 2,900
Ён можа быць звязаны са спецслужбамі РФ.
Мітрапаліта Іларыёна затрымалі ў чэшскіх Карлавых Варах з «рэчывам белага колеру»
Паведамленне пра гэта з'явілася ў афіцыйным Telegram-канале мітрапаліта. У ім сцвярджаецца, што 24 мая супрацоўнікі паліцыі спынілі аўтамабіль, у якім знаходзіліся сам мітрапаліт і аператар, які яго суправаджаў. Гэта адбылося пасля выезду ад праваслаўнага храма святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.
Паводле заяў аўтараў публікацыі, падчас агляду аўтамабіля ў багажніку знайшлі «чатыры невялікія кантэйнеры з рэчывам белага колеру». Склад, паходжанне і характар рэчыва павінны быць устаноўлены ў ў ходзе экспертызы, гаворыцца ў паведамленні.
Ніякіх пацвярджэнняў затрымання Іларыёна ў іншых крыніцах на момант публікацыі не выяўлена.
Мітрапаліт Іларыён (Алфееў) — адзін з найбольш вядомых іерархаў Рускай праваслаўнай царквы, доўгі час лічыўся ўплывовым дыпламатам і багасловам РПЦ. Ён узначальваў Аддзел знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату (2009–2022), быў пастаянным сябрам Святога Сінода і адным з публічных прадстаўнікоў царкоўнай дыпламатыі на міжнароднай арэне.
У чэрвені 2022 года яго перавялі ў Будапешт і прызначылі кіраўніком Венгерскай епархіі, аднак ужо ў 2024 годзе ён апынуўся ў цэнтры ўнутранага царкоўнага разбіральніцтва. Святы Сінод РПЦ часова адхіліў яго ад кіравання епархіяй, патлумачыўшы гэта неабходнасцю праверкі сітуацыі ў царкоўным кіраванні.
Прычынай скандалу сталі абвінавачанні, выстаўленыя яго былым памочнікам (келійнікам), які паведаміў пра магчымыя выпадкі недапушчальных паводзінаў і злоўжыванняў. Пасля гэтага яго перавялі ў чэшскія Карлавы Вары. Пазней у СМІ Чэхіі з'явіліся паведамленні пра сувязі Іларыёна са спецслужбамі РФ.