25 траўня 2026, панядзелак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прыніжаецца перад кіраўнікамі Афрыканскага саюза

2
Лукашэнка прыніжаецца перад кіраўнікамі Афрыканскага саюза

Запрашэнні дыктатара ігнаруюцца.

Віншуючы старшыню Афрыканскага саюза, прэзідэнта Бурундзі Эварыста Ндайішымійе, а таксама кіраўнікоў іншых краін аб’яднання з Днём Афрыкі, Лукашэнка зноў запрасіў дэлегацыю саюза наведаць Мінск для абмеркавання перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва.

Тэкст віншавальнага паслання апублікавала прэс-служба беларускага дыктатара 25 мая. У звароце Лукашэнка таксама выказаў надзею на асабістую сустрэчу з Ндайішымійе для абмеркавання актуальных пытанняў, уключна з развіццём беларуска-бурундзійскіх адносін.

Падобныя запрашэнні гучалі і раней. У 2025 годзе Лукашэнка віншаваў з Днём Афрыкі прэзідэнта Анголы Жуана Лаўрэнсу, а ў 2024-м — прэзідэнта Маўрытаніі Махамеда ульд аш-Шэйх аль-Газуані, якія ў адпаведныя гады ўзначальвалі Афрыканскі саюз.

У абодвух выпадках беларускі бок таксама запрашаў дэлегацыі аб’яднання наведаць Беларусь, аднак гэтыя ініцыятывы засталіся без адказу, нагадвае «Позірк».

Сёння ў склад Афрыканскага саюза ўваходзяць 55 дзяржаў-членаў. Усяго на афрыканскім кантыненце налічваецца 64 дзяржаўныя ўтварэнні, уключаючы незалежныя краіны, залежныя тэрыторыі і самаабвешчаныя ўтварэнні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках