Трамп падоўжыў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2- 22.05.2026, 22:29
- 2,076
Яшчэ на год.
Дональд Трамп вырашыў падоўжыць санкцыі ЗША ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. Яго пастанова была апублікавана ў Федэральным рэестры — зборніку афіцыйных дакументаў урада ЗША.
Упершыню санкцыі былі ўведзеныя Джорджам Бушам-малодшым у 2006 годзе. Тады ў дакумент уключылі тых, хто «падрывае дэмакратычныя працэсы і інстытуты» ў Беларусі.
Абмежаванні неаднаразова падоўжваліся, а 9 жніўня 2021 года Джо Байдэн пашырыў крытэрыі, паводле якіх можна было трапіць у рэестр.
Тэрмін дзеяння санкцый мусіў скончыцца 16 чэрвеня, але Дональд Трамп прыняў рашэнне падоўжыць іх яшчэ на год.
«Дзеянні і палітыка асобных чальцоў урада Беларусі і іншых асоб <...> працягваюць уяўляць сабой незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў дакуменце.