Белы дом адклаў падпісанне указа Трампа аб праверцы ШІ перад выпускам
- 21.05.2026, 21:52
Падпісанне ўказа ўжо некалькі разоў пераносілася.
Белы дом адклаў запланаваную на чацвер цырамонію падпісання новага ўказа прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб стварэнні добраахвотнай працэдуры праверкі мадэляў штучнага інтэлекту перад іх выпускам. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Раней пра перанос мерапрыемства паведаміў Axios са спасылкай на ўнутраную запіску адміністрацыі.
Паводле звестак Reuters, указ прадугледжвае стварэнне добраахвотнай сістэмы ўзаемадзеяння паміж распрацоўшчыкамі ШІ і амерыканскімі ўладамі. Мяркавалася, што кампаніі змогуць паведамляць ураду пра публічны выпуск пэўных мадэляў штучнага інтэлекту.
Прычыны пераносу цырымоніі не ўдакладняюцца.
Паводле CNN, падпісанне ўказа ўжо некалькі разоў пераносілася.
Паводле крыніц, праект указа падзелены на блокі, прысвечаныя кібербяспецы і «памежным мадэлям», для якіх можа ўводзіцца добраахвотны папярэдні доступ урада да распрацовак (за 90 дзён да рэлізу).
У абмеркаванні ініцыятывы ўдзельнічаюць буйныя распрацоўшчыкі ШІ, уключаючы OpenAI і Anthropic, якія ўжо прадастаўляюць абмежаваны ранні доступ да сваіх мадэляў для задач кібербяспекі.