Дапамога па беспрацоўі ў Польшчы павялічылася: некаторыя будуць атрымліваць па $580
5- 21.05.2026, 17:52
- 2,612
А што ў Беларусі?
Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы прыняло рашэнне аб павышэнні дапамогі па беспрацоўі. Новыя стаўкі ўступяць у сілу з 1 чэрвеня 2026 года і будуць дзейнічаць да канца мая 2027 года, піша (WPN https://www.wnp.pl/rynki/wyplaty-rusza-1-czerwca-2140-68-zl-przez-trzy-miesiace-potem-1681-06-zl,1063993.html).
Выплаты праводзяць павятовыя ўпраўленні працы, таму для атрымання дапамогі неабходна папярэдне зарэгістравацца ў адпаведным органе. Памер дапамогі штогод абнаўляецца 1 чэрвеня з улікам інфляцыі.
Для людзей са стажам працы да 20 гадоў штомесячная дапамога складзе:
у першыя 90 дзён — 1 783,90 злотых да ўтрымання падаткаў або $485, пасля трох месяцаў — 1 400,90 злотых або $380.
Для тых, хто мае больш за 20 гадоў стажу працы, прадугледжаныя больш высокія выплаты: у першыя 90 дзён — 2 140,68 злотых або $583, пасля трох месяцаў — 1 681,06 злотых або $460.
Дапамога па беспрацоўі ў Беларусі складае 40 беларускіх рублёў у месяц або $20. Такі памер устаноўлены пастановай Саўміна №1064.
Больш за тое, у Беларусі працаздольных грамадзян, якія не працуюць больш за 183 дні ў годзе, лічаць «дармаедамі». Яны плацяць за жыллёва-камунальныя паслугі па поўных тарыфах, а за ўхіленне прадугледжаныя штрафы.