21 траўня 2026, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё больш беларускіх школьнікаў вывучае англійскую мову

2
Усё больш беларускіх школьнікаў вывучае англійскую мову

Як замежную яе вывучаюць 90% вучняў.

Нягледзячы на забарончују рыторыку ўладаў, у Беларусі павялічваецца працэнт навучэнцаў, якія вывучаюць замежную мову ў сярэдніх школах.

Усяго ў Беларусі, паводле дадзеных Белстата, налічваецца 1 млн 58,7 тыс. школьнікаў у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі. Замежную мову вывучаюць 863 тыс. з іх, гэта значыць 81%, піша thinktanks.pro.

Гэта азначае, што працягваецца рост ахопу беларускіх дзяцей навучаннем замежным мовам. У параўнанні з папярэднім годам частка вырасла на 0,5 працэнтнага пункта.

А за 10 гадоў рост аказаўся даволі ўнушальным: у 2015 годзе замежную мову вывучалі толькі 76% школьнікаў.

Сёння ў пераважнай большасці выпадкаў замежная мова ў школе — гэта англійская (90%). Таксама невялікая колькасць дзяцей вывучае нямецкую, французскую, іспанскую і кітайскую мовы. У 2015 годзе на неанглійскія мовы прыпадала да 20% вучняў.

З 2015 па 2025 гады абсалютная колькасць тых, хто вывучае нямецкую і французскую, скарацілася амаль напалову: з 108,5 тыс. да 62,5 тыс. у выпадку першай і з 22,2 тыс. да 14,6 тыс. — другой.

На гэтым фоне павялічылася колькасць тых, хто вывучае кітайскую мову, аднак лічба ўсё яшчэ складае сціплыя 2,7 тыс. чалавек.

Заўважым, што сёння на рускай мове навучаюцца 92% усіх школьнікаў краіны.

Колькасць, але не якасць

На жаль, не публікуецца статыстыка па інтэнсіўнасці навучання мове. Бо менавіта «лішняя» колькасць гадзін замежнай мовы ў школе нядаўна крытыкавалася ўладамі.

У 2022 годзе былі прыняты новыя тыпавыя вучэбныя планы, у якіх колькасць гадзін замежнай мовы была скарочана для старшакласнікаў: з 3 да 2 урокаў на тыдзень.

Тым не менш у верасні 2023 года тагачасны генпракурор Швед палічыў гэтую меру недастатковай і абурыўся, што англійскую вывучаюць больш гадзін, чым рускую ці беларускую, спытаўшы: «Мы рыхтуем працоўную сілу для Захаду?»

Увосень 2024 года прайшла хваля закрыццяў прыватных школ англійскай мовы, у тым ліку Streamline, «АКЦ Мост», «Лидер» і іншыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках