21 траўня 2026, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Годнасць важней за стабільнасць»

6
«Годнасць важней за стабільнасць»

Чаму беларусы з'язджаюць з роднай краіны?

У сацсетках абмяркоўваюць прычыны, з-за якіх нашы суайчыннікі працягваюць пакідаць Беларусь і пераязджаць у ЕС.

«Зрэлыя беларусы не трымаюцца за Лукашэнку толькі таму, што «страшна змен», «а раптам горш» або «абы не было вайны», — піша ў Threads карыстальнік пад нікам girikalex. — Яны разумеюць: калі адносіны пабудаваныя на страху, залежнасці і вечным прыніжэнні — гэта не стабільнасць, а таксічная прывязанасць.

Таму зрэлыя выбіраюць пераезд у Еўропу. Не таму, што Еўропа ідэальная. А таму, што там чалавек важнейшы за ўладу. Там дзяржава баіцца грамадзян, а не наадварот. Там можна спрачацца, выбіраць, памыляцца і не знікаць за гэта.

Нязрэлыя беларусы трымаюцца за Лукашэнку так жа, як трымаюцца за разбураныя адносіны: «Ну ён жа свой…», «Ну а хто, калі не ён…», «Ну затое звыкла…»

Зрэласць — гэта калі ты гатовы жыць без «моцнай рукі». Калі табе не патрэбны вечны бацька, цар або ратавальнік. Калі ты разумееш: годнасць важней за стабільнасць страху».

Частка каментатараў падтрымала аўтара паста, назваўшы іншыя прычыны ад'езду з краіны. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя адказы:

— Людзі з'язджалі, таму што ў сваёй краіне можна было атрымаць тэрмін за каментар, дубінкай — за сцяг, вобшук — за лайк. Гэта не ўцёкі з карабля, гэта калі цябе выкідваюць за борт тыя, хто захапіў капітанскі масток.

— Па той радзіме, з якой з'язджаў, не сумую, па той, якая магла б быць без дыктатуры і ў якой у грамадзян было пачуццё ўласнай годнасці, — магчыма.

— Адна і тая ж праца, але заробак у Польшчы ў паўтара—два разы вышэйшы, чым у Беларусі.

— Беларусь і беларусы абавязкова пасталеюць. І тады перастануць трымацца за тых, хто трымае іх за горла.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках