«Каля ста расіян»: Украіна нанесла магутны ўдар па штабу ФСБ
8- 21.05.2026, 15:18
- 17,826
Паражаны аб'ект у Херсонскай вобласці.
Украіна нанесла ўдар па штабу ФСБ у акупаванай Херсонскай вобласці. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Ёсць добрыя вынікі ў байцоў Цэнтра спецыяльных аперацый «А» СБУ. Быў нанесены ўдар па штабу расійскага ФСБ, а таксама знішчаны зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1» на нашай часова акупаванай тэрыторыі», — заявіў Зяленскі.
Па яго словах, у выніку гэтай аперацыі страты Расіі склалі каля сотні забітых і параненых.
There are good results from the warriors of the SSU Special Operations Center “A.” A Russian FSB headquarters has been struck, and a Pantsir-S1 surface-to-air missile system has been destroyed in our temporarily occupied territory. Thanks to just this one operation, Russian… pic.twitter.com/mSS7Shf1AI
— Volodymyr Zelenskyy / Володимир Зеленський (@ZelenskyyUa) May 21, 2026
Нагадаем, 5 мая Узброеныя Сілы Украіны атакавалі будынак ФСБ у акупаваным Крыме.