21 траўня 2026, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нашумелы «Фестываль агню» ў Мінскім заапарку пераносіцца

2
Нашумелы «Фестываль агню» ў Мінскім заапарку пераносіцца

На якую дату — пакуль невядома.

Трохдзённы «Фестываль агню», які нарабіў шуму ў сацсетках, усё ж не адбудзецца ў гэтыя выхадныя: арганізатары абвясцілі пра перанос. Прычыны — «тэхнічныя», новыя даты абвесцяць пазней, піша Onlíner.

Нагадаем, мерапрыемствы з грандыёзнымі вогненнымі шоу ад дасведчаных файершчыкаў павінны былі быць прымеркаваны да адкрыцця новага сезона ў Мінскім заапарку. Сапраўды, менавіта выбар лакацыі выклікаў бурныя абмеркаванні, пераважна ў Threads.

Беларусы непакоіліся за стан жывёл, якія могуць выпрабаваць моцны стрэс ад крутлівых вогненных шараў. «Не магу зразумець, у Мінску няма іншых пляцовак для мерапрыемстваў? Навошта траўмаваць бедных жывёл. Ім патрэбныя цішыня і спакой, а не вогненнае шоу», — напісала аўтарка аднаго з пастоў.

Тады ж кіраўніцтва заапарка запэўнівала, што хвалявацца няма пра што. Супрацоўнікі прыкладуць максімум намаганняў, каб забяспечыць бяспеку жывёлам: кагосьці перавядуць у іншы комплекс вальераў, далей ад сцэны, кагосьці адправяць у закрытыя памяшканні — агню, паводле прадстаўнікоў заапарка, звяры бачыць не павінны былі.

«Фестываль дакладна адбудзецца»

Кіраўніцтва заапарка пацвердзіла карэспандэнту Onlíner, што перанос мерапрыемства не звязаны з ажыятажам у сацсетках:

— Пасля кансультацый з МНС і РАНС Заводскага раёна мы вырашылі дадаткова ўзмацніць меры супрацьпажарнай бяспекі. Мы маглі б правесці ўсё ўжо цяпер, але проста для сябе вырашылі перастрахавацца: усё ж такі адкрыты агонь — справа сур'ёзная. Магу запэўніць, што фестываль дакладна адбудзецца. З датамі яшчэ трэба вызначыцца, але, магчыма, ужо праз тыдзень-два [мерапрыемства адбудзецца], — пракаментаваў намеснік дырэктара Вадим Колонденок.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках