Трамп заявіў, што ЗША вызваляюць Кубу
15- 21.05.2026, 10:05
- 7,132
І дапамагаюць кубінскаму народу.
Злучаныя Штаты Амерыкі вызваляюць Кубу. Аднак эскалацыі не будзе.
Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў журналістам.
«У нас шмат людзей на Кубе. У нас там ёсць ЦРУ. Дзяржсакратар Марко Рубіо адтуль, таму мы маем вялікі досвед. Мы дапаможам кубінскаму народу. Мы вызваляем Кубу», — сказаў Трамп.
У той жа час на пытанне, ці варта чакаць якой-небудзь эскалацыі з Кубай, прэзідэнт ЗША адказаў, што яе не будзе.
«Не. Эскалацыі не будзе. Я не думаю, што яна патрэбная. Глядзіце, усё развальваецца. Гэта безлад, і яны (кубінцы (рэд.)) быццам страцілі кантроль», — дадаў ён.