21 траўня 2026, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы пачалі масава вяртацца з-за мяжы дадому

6
Украінцы пачалі масава вяртацца з-за мяжы дадому

Гэта вывела Украіну на першае месца ў свеце па балансе міграцыі.

За мінулы год дадому вярнуліся каля 1,7 млн украінскіх бежанцаў, што вывела Украіну на першае месца ў свеце па балансе міграцыі. Такія падлікі зрабілі журналісты Business Insider на падставе дадзеных Сусветнага банка і Фонду народанасельніцтва ААН за 2025 год.

Пры складанні рэйтынгу журналісты ранжыравалі краіны не паводле агульнай колькасці мігрантаў, а паводле іх долі адносна сукупнага насельніцтва краіны. Пры гэтым улічваліся пастаянныя жыхары, незалежна ад грамадзянства.

Такім чынам, Украіна апынулася на першым месцы, павялічыўшы за мінулы год сваё насельніцтва прыкладна на 1,7 мільёна чалавек, што склала 4,4% яе насельніцтва.

Асноўнай прычынай прыросту называюць вяртанне часткі бежанцаў, што выехалі ў першыя гады вайны.

Пры гэтым журналісты Business Insider, відавочна, карысталіся некалькі састарэлымі дадзенымі, паколькі адзначаюць, што сукупнае насельніцтва Украіны складае 39 мільёнаў чалавек, а гэта адпавядае або паказчыкам да поўнамаштабнага ўварвання, або колькасці насельніцтва ўсёй тэрыторыі Украіны, уключна з акупаванымі часткамі.

Акрамя таго, у першую пяцёрку краін з найбольшай колькасцю імігрантаў адносна бягучага насельніцтва ўвайшлі:

Аман – плюс 2,1% насельніцтва;

Сірыя – 1,6%;

ААЭ – 1,4%;

Сейшэльскія астравы – 1,2%.

А на процілеглым канцы спісу апынуліся краіны, якія праз міграцыю страцілі больш людзей, чым набылі.

Так, напрыклад, Польшча страціла з-за эміграцыі эквівалент 0,9% свайго насельніцтва ў 2025 годзе. Акрамя таго, з такіх краін, як Літва, Арменія, Малдова, Эстонія, Чэхія і іншых, з'язджае больш людзей, чым прыязджае. Найбольшыя страты насельніцтва менавіта праз міграцыю летась панесла Іарданія – мінус 2,6% яе насельніцтва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках