Украінка сенсацыйна абгуляла расіянку на прэстыжным тэнісным турніры ў Мадрыдзе
1- 2.05.2026, 21:17
- 1,740
Гэта першы буйны тытул Марты Касцюк.
Украінская тэнісістка Марта Касцюк стала чэмпіёнкай прэстыжнага турніру WTA 1000 у Мадрыдзе, перамогшы ў фінале расіянку Мірру Андрэеву, якая займае восьмае месца ў сусветным рэйтынгу.
На старце матчу ішла раўнавая барацьба, пасля чаго Касцюк зрабіла рывок і выйграла тры геймы запар — 6:3. У другім сэце Андрэева вяла 3:1 пасля двух брэйкаў, але Марта здолела аднавіць раўнавагу, а ў канцоўцы даціснула суперніцу — 7:5.
Гэта найбуйнейшы тытул у кар'еры 23-гадовай украінкі.