Беларусы выбудаваліся ў велізарную чаргу
6- 18.05.2026, 18:58
- 12,052
Фота: Tochka.by
Гэта выклікала бурнае абмеркаванне ў сетцы.
Гамяльчук паказаў у Threads, колькі людзей у выхадныя набываюць квіткі на мясцовым аўтавакзале.
Людзей было шмат, што выклікала абмеркаванне ў сетцы.
Журналісты Tochka.by вывучылі, што думаюць людзі і якія ў іх ёсць прапановы.
Мясцовы блогер напісаў: «Раніца ў выхадны на аўтавакзале Гомеля пачынаецца аднолькава».
«Людзі — гэта заўсёды сюрпрыз для касіраў. Адкуль яны? Што імі рухае? Нашто ім увогуле кудысьці рухацца?» — іранізаваў аўтар допісу.

Таксама, на яго думку, «час чакання — прыкладна паўтары бясконцасці».
Гэты трэд выклікаў абмеркаванне ў Threads, бо тэма аказалася актуальнай, у прыватнасці, для гамяльчан.
Адзін з каментатараў адзначыў, што людзьмі «рухае загараднае жыццё».
«У мінулыя выхадныя асабіста адстаяў у чарзе 40 хвілін», — напісаў ён.
Іншы карыстальнік звярнуў увагу, што «ўсё як 15 гадоў таму». Аднак малады чалавек палічыў, што людзі самі ствараюць такія чэргі.
«А нельга квіткі на выхадны загадзя купіць у той жа касе ў будні дзень? У Брэсце, напрыклад, так можна зрабіць на аўтавакзале», — адзначыў ён.
Таксама некаторыя прапаноўвалі «паставіць 10 аўтаматычных кас з аплатай карткай».
Каментатар рэзюмаваў: на жаль, аўтавакзал — гэта боль.