Зяленскі: Пуцін вядзе РФ да банкруцтва
4- 18.05.2026, 22:03
- 1,484
У Расіі сур'ёзныя эканамічныя страты.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што толькі за апошнія месяцы расійская нафтаперапрацоўка скарацілася на 10%. Акрамя гэтага, расійскія кампаніі вымушаныя спыняць працу свідравін, што яшчэ больш балюча для іх здабычы, чым эканамічныя страты.
Пра гэта ён сказаў у панядзелак, 18 мая, падчас вячэрняга звароту.
«Прырода расійскай здабычы нафты такая, што для іх менавіта гэта найбольш непрыемна. Вядома, акрамя страты грошай. Каб аднавіць здабычу на свідравінах, Расіі трэба зрабіць значна больш, чым многім іншым нафтавым краінам, якія глушаць свідравіны, рэагуючы нават проста на ваганні рынку», — адзначыў Зяленскі.
Паводле яго слоў, комплексны ціск Украіны і партнёраў ужо прывёў да таго, што за пяць месяцаў у Крамлі дэфіцыт значна большы, чым планавалася на год.
«[Уладзімір] Пуцін, вядома, адклаў грошы на вайну, але дакладна не столькі, каб ваяваць бясконца. Кожны наш удар у адказ, кожны наш сумесны з партнёрамі крок ціску — усё гэта штурхае Расію заканчваць сваю вайну. Цяпер у іх ужо значная колькасць рэгіёнаў у стане банкруцтва, і Пуцін вядзе да банкруцтва Расію. І розныя схемы, якія яны прыдумваюць, каб зарабіць грошы, ім не дапамогуць. Мы бачым гэтыя расійскія схемы. Мы іх фіксуем. І будзем ламаць іх», — дадаў прэзідэнт.