14 траўня 2026, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The NYT: Ваенная сітуацыя змяняецца на карысць Украіны

1
The NYT: Ваенная сітуацыя змяняецца на карысць Украіны
Эдвард Лукас
Фота з сайта apostrophe.ua

Што можа прымусіць Пуціна да перамоваў.

Мала хто стаў бы ставіць на хуткае зацішша ў вайне РФ супраць Украіны, але перспектывы спынення баявых дзеянняў раптам палепшыліся. Такую думку ў калонцы для The New York Times выказаў журналіст Эдвард Лукас. Ён адзначыў, што падчас параду 9 мая расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін, кажучы пра сваю вайну супраць Украіны, заўважыў: «Справа падыходзіць да канца».

Паводле Лукаса, гэта сведчыць пра новы падыход Крамля, які цяпер апынуўся ў нявыгадным становішчы, з якога боку ні паглядзі.

Журналіст адзначыў, што ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўмела скарыстаўся гэтым, даўшы РФ «дазвол» на правядзенне параду на Чырвонай плошчы падчас кароткага перамір’я.

«Такія людзі, як Пуцін, ненавідзяць насмешкі, асабліва калі яны грунтуюцца на праўдзе», — падкрэсліў у сувязі з гэтым журналіст.

Пры гэтым Лукас адзначыў, што ваенная сітуацыя таксама змяняецца на карысць Украіны. Ён канстатаваў, што Расія з жорсткай рэгулярнасцю наносіць удары па гарадах каля лініі фронту, але поспехі дасягаюцца павольна, калі наогул дасягаюцца, і цаной непамерных стратаў.

«Украіна кампенсуе недахоп людскіх рэсурсаў інавацыямі: робатамі на зямлі і беспілотнікамі ў паветры, якія цяпер забіваюць пяць акупантаў на аднаго ўкраінца», — напісаў Лукас.

Украіна таксама мае перавагу ў барацьбе ў тыле, наносючы ўдары, якія сур'ёзна шкодзяць расійскай эканоміцы.

Таксама журналіст звярнуў увагу на кантраст паміж двума лідарамі, канстатуючы, што ён велізарны:

«Пуцін, з затуманеным позіркам і ў жаху перад магчымым замахам, хаваецца ў бункерах, выходзячы вонкі толькі дзеля таго, каб адзначыць самае важнае свята сваёй краіны з паўночнакарэйскімі салдатамі і прэзідэнтам Лаоса. Зяленскі свабодна падарожнічае па сваёй краіне і з’яўляецца зорным госцем на сусветных самітах».

Усё больш відавочна, што вайна не скончыцца на ўмовах Пуціна.

«Ваенныя няўдачы, эканамічныя праблемы, сацыяльная напружанасць і публічнае прыніжэнне азначаюць, што, магчыма, даволі хутка Пуціну давядзецца пачаць сур'ёзныя перамовы і пайсці на саступкі. Ці вайна можа зайсці ў тупік без перамоваў: жудасна для ўкраінцаў, але ўсё яшчэ далёка ад першапачатковых ваенных мэтаў Крамля. Калі Пуцін думаў, што ліслівасць да Дональда Трампа прымусіць ЗША аддаць Украіну, яго стаўка правалілася», — выказаў меркаванне журналіст.

Аднак, як адзначыў журналіст, што б ні здарылася ва Украіне, Расіі так ці інакш усё роўна будуць патрэбныя ворагі, і гэта перш за ўсё еўрапейскія краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках