У Мінскай вобласці легкавы аўтамабіль збіў супрацоўніка ДАІ
4- 14.05.2026, 18:26
- 2,568
На месца здарэння выехаў кіраўнік МУС Іван Кубракоў.
У Мінскай вобласці легкавы аўтамабіль збіў супрацоўніка ДАІ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
Аварыя здарылася 14 мая каля 13:15. Паводле папярэдняй інфармацыі міліцыі, 74-гадовы кіроўца Opel здзейсніў наезд на супрацоўніка ДАІ, які знаходзіўся паблізу службовага аўтамабіля, на якім былі ўключаныя праблісковыя маячкі чырвонага і сіняга колераў.
Інспектар атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу. У МУС адзначылі, што яму аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога.
Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца.
На месца здарэння выехаў кіраўнік МУС Іван Кубракоў.