Як у польскай сістэме MOS пацвердзіць аплату дзяржаўнай пошліны пры падачы на від на жыхарства (ВНЖ)?
- 1.05.2026, 14:06
Да ўвагі беларусаў.
Польскае Упраўленне па справах замежнікаў (UDSC) патлумачыла, як правільна пацвердзіць аплату дзяржаўных пошлін пры падачы заявы на від на жыхарства праз новы модуль MOS, які пачаў працаваць 27 красавіка.
Да заявы на часовы від на жыхарства (часовы побыт), пастаянны від на жыхарства (сталы побыт) або карту доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС у сістэме MOS трэба далучыць пацвярджэнні:
- аплаты дзяржаўнай пошліны (opłaty skarbowej) — у залежнасці ад віду дакумента ў памеры ад 340 да 640 злотых,
- аплаты за выдачу карты (100 злотых).
Важна, што гэта асобныя плацяжы — іх трэба рабіць на асобныя рахункі.
Пацвярджэннем аплаты можа быць:
- электроннае пацвярджэнне пераказу (UDSC рэкамендуе карыстацца менавіта гэтай формай),
- скан пацвярджэння пераказу,
- чыткая фатаграфія пацвярджэння пераказу.
Аплату нельга правесці ў сістэме MOS.
Інфармацыю пра нумары банкаўскіх рахункаў можна знайсці на сайтах ваяводскіх адміністрацый (ужондаў).