1 траўня 2026, Пятніца, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп не хоча насіць бранежылет з эстэтычных меркаванняў

8
Трамп не хоча насіць бранежылет з эстэтычных меркаванняў
Дональд Трамп

Бяспека ці знешні выгляд?

Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу карэспандэнтка News Nation Лібі Дын задала пытанне — ці задумваецца ён пра тое, каб насіць бранежылет, паведамляе Bild.

«Я не ведаю, ці вытрымаю выглядаць на 20 фунтаў цяжэй», — адказаў Трамп. «Гэтыя хлопцы выглядаюць так добра», — дадаў ён пад смех, відавочна маючы на ўвазе агентаў Сакрэтнай службы, якія яго ахоўваюць, — у бранежылетах!

Пасля прэзідэнт адказаў ужо сур'ёзна: «Я думаю, гэта тое, пра што можна падумаць». У Трампа, аднак, ёсць не толькі эстэтычныя сумневы. Ён не хацеў бы насіць бранежылет, «бо гэта азначае саступку кепскаму элементу» — відавочна, маецца на ўвазе саступка тым, хто ненавідзіць яго настолькі, што гатовыя паспрабаваць забіць.

Увечары 25 красавіка настаўнік Коўл Тамас Ален хацеў учыніць замах на Трампа падчас прыёму Асацыяцыі карэспандэнтаў у гатэлі Hilton у Вашынгтоне. Гэты інцыдэнт выклікаў дыскусіі пра меры бяспекі на мерапрыемствах з удзелам прэзідэнта. Пры гэтым адзін супрацоўнік Сакрэтнай службы быў паранены нападніком, але яго ўратаваў бранежылет.

За апошнія два гады на Трампа было тры замахі: у ліпені 2024 года ў штаце Пенсільванія мужчына страляў у яго, і куля зачапіла яго за вуха. У верасні 2024 года іншы чалавек спрабаваў застрэліць яго падчас гульні ў гольф у Фларыдзе; нападнік прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Цяпер Трамп пазбег трэцяга замаху.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках