Украіна стварае сетку «энергетычных сот»
2- 9.04.2026, 22:04
- 1,994
Міністр энергетыкі расказаў пра тры ўзроўні новай энергетычнай архітэктуры ва Украіне.
Украіна стварае сетку «энергетычных сот». Пра гэта расказаў першы віцэ-прэм’ер – міністр энергетыкі Дзяніс Шмыгаль.
Гаворка ідзе пра аўтаномныя або паўаўтаномныя кластары, дзе крытычная інфраструктура можа працаваць нават тады, калі цэнтральная сетка пашкоджаная.
Паводле слоў Шмыгаля, новая энергетычная архітэктура, якую ствараюць ва Украіне, мае тры ўзроўні:
- атамная генерацыя;
- манеўраныя магутнасці, назапашвальнікі, а таксама новая генерацыя ў кропках, дзе сістэма мае тэхнічны дэфіцыт. У прыватнасці, у 2026 годзе стартуе новы конкурс на будаўніцтва да 1,3 ГВт новай генерацыйнай магутнасці ў Палтаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Адэскай і Дняпрапятроўскай абласцях;
- лакальная аўтаномія, якая прадугледжвае кагенерацыю, малыя газавыя ўстаноўкі, дэцэнтралізаванае цепла- і водазабеспячэнне.
Зіма 2025–2026 гадоў была адной з самых цяжкіх для энергасістэмы Украіны з-за масіраваных расійскіх атак, а таксама суровых пагодных умоў (маразы да −25 °C). Яшчэ восенню 2025 года ва Украіне пасля працяглага перапынку аднавіліся адключэнні святла з-за таго, што Расія зноў пачала наносіць масіраваныя ўдары па аб’ектах электраэнергетыкі.