Маскоўскія аэрапорты прыпынілі працу
2- 9.04.2026, 21:47
- 3,366
Не працуюць Внукава, Дамадзедава і Жукоўскі.
Аэрапорты Внукава, Дамадзедава і Жукоўскі прыпынілі працу
У маскоўскіх аэрапортах Внукава, Дамадзедава і Жукоўскі ўвялі абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Расавіяцыі.
Абмежаванні неабходныя «для забеспячэння бяспекі палётаў», — гаворыцца ў паведамленні Расавіяцыі ў Telegram-канале.
Звычайна абмежаванні ў аэрапортах уводзяцца пры пагрозе беспілотнікаў. Мэр Масквы Сяргей Сабянін пра збітыя беспілотнікі не паведамляў.