Зяленскі адказаў на словы Вэнса пра «таргі за тэрыторыі»
8- 9.04.2026, 18:28
- 6,256
Украінскі лідар заклікаў віцэ-прэзідэнта ЗША «глыбей разабрацца» ў гэтым пытанні.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у адказ на словы віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса пра «таргі» за ўкраінскую зямлю нагадаў, што той не ўдзельнічае ў трохбаковых перамовах.
Пра гэта Зяленскі заявіў падчас Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў, паведамляе «Укрынформ».
«Віцэ-прэзідэнт, пры ўсёй павазе, не ўдзельнічае ў перамовах паміж ЗША, Украінай і РФ. І я думаю, што калі б ён удзельнічаў, і іншыя службовыя асобы, напэўна... яны б глыбей разбіраліся, што такое «клаптык», што такое... тэрыторыя Украіны, незалежная тэрыторыя Украіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што сярод мэт краіны-агрэсара ёсць акупацыя тэрыторый Украіны, і гэтая мэта «заўсёды існавала ў тым ці іншым выглядзе».
«А акупацыя Усходу — гэта магчымасць падрыхтоўкі плацдарму, можна сказаць, для наступных наступальных дзеянняў», — патлумачыў Зяленскі.