9 красавiка 2026, Чацвер, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя заявіла, што Орбан здрадзіў ЕС

4
Францыя заявіла, што Орбан здрадзіў ЕС

Прэм’ер Венгрыі раскрыў Крамлю падрабязнасці перамоваў пра санкцыі

Міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро заяўіў, што перамовы Венгрыі з расійскімі чыноўнікамі па пытаннях санкцый сталі «здрадай салідарнасці, неабходнай паміж членамі Еўрапейскага Саюза», піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).

Пазней у сакавіку кіраўнік венгерскай дыпламатыі Пэтар Сіярта прызнаўся, што вёў перамовы з Расіяй «па пытаннях санкцый», пакуль ЕС разглядаў новыя эканамічныя меры супраць Масквы. Яго прызнанне прагучала пасля ўцечкі аўдыязапісаў, апублікаваных кансорцыумам VSquare і The Insider, на якіх Сіярта вядзе сяброўскія размовы з высокапастаўленымі расійскімі чыноўнікамі, уключна з міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым і намеснікам міністра энергетыкі Паўлам Саракіным.

Баро пацвердзіў, што ўцечкі «паставілі пад сумнеў сумленнасць нашых нарадаў». Еўрапейская камісія раней назвала ўцечкі «вельмі трывожнымі». Пакуль фармальная рэакцыя ЕС адсутнічае, але паток канфідэнцыйнай інфармацыі ў Венгрыю значна скараціўся, а сустрэчы лідараў цяпер праходзяць у меншых фарматах.

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан даўно лічыцца адным з самых прарасійскіх еўрапейскіх лідараў. У снежні 2025 года Будапешт і Масква падпісалі пагадненне аб пашырэнні эканамічнага, гандлёвага, энергетычнага і культурнага супрацоўніцтва.

Сіярта адхіліў абвінавачанні, назваўшы іх замежным умяшаннем, асабліва на фоне парламенцкіх выбараў у Венгрыі ў гэтыя выхадныя. Орбан сутыкаецца з сур’ёзнай канкурэнцыяй з боку Пэтэра Мадзяра з партыі «Ціса», якая лідзіруе ў большасці апытанняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках